Завяршылася Сусветная канферэнцыя па пытаннях Інтэрнэта, дзе былі прадстаўлены вядучыя дасягненні галіны

2020-11-25 16:04:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сусветная канферэнцыя па пытаннях Інтэрнэта (Форум па развіцці Інтэрнэта) завяршылася ваУчжэне (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай). У двухдзённай канферэнцыі, галоўная тэма якой гучала як "Пашырэнне лічбавых магчымасцяў для лепшай будучыні: пабудова супольнасці адзінага лёсу ў кіберпрасторы", прынялі ўдзел больш за 500 прадстаўнікоў звыш 20 краін і раёнаў свету. У рамках канферэнцыі былі арганізаваны два асноўных форумы, пяць падфорумаў, выстава і іншыя мерапрыемствы, якія прайшлі як у анлайн-, так і ў афлайн-фарматах. Асноўныя форумы былі прысвечаны новым тэндэнцыям у развіцці кіберпрасторы, уключаючы навукова абгрунтаваныя меры па барацьбе з COVID-19, а на падфорумах абмяркоўваліся міжнародныя нормы ў галіне кіберпрасторы, прамысловага інтэрнэту і штучнага інтэлекту. У рамках канферэнцыі былі прадстаўленыя 15 вядучых сусветных навукова-тэхналагічных дасягненняў Інтэрнэта, якія ахопліваюць, у прыватнасці, такія сферы, як аднаўленне прамысловасці і скаардынаванае развіццё пасля заканчэння пандэміі, лічбавае сацыяльнае кіраванне, глабальнае рэагаванне на грамадскія крызісы, "хмарнае асяроддзе" на аснове штучнага інтэлекту . Акрамя таго, былі таксама апублікаваныя два даклады па развіцці Інтэрнэта ў Кітаі і ў свеце ў цэлым. Паводле іх даных, аб'ём лічбавай эканомікі ў Кітаі у 2019 года дасягнуў 35,8 трлн юаней / 5,45 трлн долараў /, або 36,2 % ад агульнага аб'ёму ВУП краіны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ