Каментар: Міжнародная супольнасць высока ацаніла ўклад КНР у пераадоленне крызіснага становішча

2020-11-26 14:45:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Я згодны з канцэпцыяй старшыні КНР Сі Цзіньпіна, накіраванай на фарміраванне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва пры ўмове вызначэння і каардынацыі агульных інтарэсаў усіх краін на фоне глабальных пераменаў у палітыцы і эканоміцы», - адзначыў экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Гордан Браўн на відэаканферэнцыі, арганізаванай 20 лістапада у Гуанчжоу на поўдні Кітая, і тэмай якой стала «Разуменне Кітая».

Гордан Браўн ацаніў вялікі ўклад Кітая ў падтрымку міжнароднага ўзаемадзеяння для пераадолення пандэміі каронавіруснай інфекцыі і аднаўлення глабальнай эканомікі. Паводле яго слоў, перад тварам беспрэцэдэнтнага крызісу некаторыя краіны пачалі думаць толькі аб абароне ўласных інтарэсаў, адкідаючы міжнароднае супрацоўніцтва ў бок. Такія дзеянні абсалютна недапушчальныя.

Аналітыкі мяркуюць, што мір і развіццё - гэта патрабаванне нашай эпохі, тэндэнцыі шматпалярнасці і глабалізацыі немагчыма ні спыніць, ні адкінуць, ні павярнуць назад. Мультылатэралізм і свабодны гандаль адпавядаюць агульным інтарэсам усіх краін свету. Дзеянні Кітая па гэтым накірунку атрымалі шырокую падтрымку міжнароднай супольнасці.

Экс-прэзідэнт Інданэзіі Мегаваці Сукарнапутры падчас відэаканферэнцыі падкрэсліла, што з пачатку ўспышкі каронавіруснай інфекцыі Кітай аказвае дапамогу і падтрымку розным краінам і рэгіёнам свету, тым самым ажыццяўляючы кітайскую канцэпцыю аб фарміраванні супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Факты даказваюць, што па стане на 20 кастрычніка КНР аказала дапамогу ў барацьбе з каронавірсам 150 краінам і сямі міжнародным арганізацыям: за мяжу ў якасці гуманітарнай дапамогі было адпраўлена 179 млрд. ахоўных масак, 1,73 млрд. медыцынскіх касцюмаў, 543 млн. тэстаў на COVID-19.

Яшчэ больш важным з'яўляецца тое, што Кітай цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці і супрацоўніцтва. Нагадаем, што ў чэрвені ў краіне былі апублікаваныя планы па развіцці порта свабоднага гандлю на востраве Хайнань. На палях 3-цяй Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы, якая прайшла ў лістападзе, былі заключаны папярэднія дамовы па набыцці тавараў і паслуг на агульную суму 72,62 млрд. дол. ЗША. Нядаўна Кітай падпісаў пагадненне аб усёабдымным рэгіянальным эканамічным партнёрстве, гэта будзе спрыяць далейшаму адкрыццю кітайскага рынку для сусветных інвестараў.

На нядаўнім саміце АЦЭС старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай разглядае ў станоўчым ключы ідэю аб далучэнні да ўсёабдымнага і прагрэсіўнага пагаднення аб Трансціхаакіянскім партнёрстве (CPTPP). Усё гэта з'яўляецца яркай дэманстрацыяй таго, што Кітай трымае адкрытыя пазіцыі ў дачыненні да любых узаемадзеянняў і дамоўленасцяў, накіраваных на стымуляванне глабалізацыі эканомікі і інтэграцыі рэгіянальных эканомік.

Больш за тое, прыняты Кітаем новы механізм «двайной цыркуляцыі» закліканы пабудаваць адкрытую эканоміку больш высокага класа, каб зрабіць кітайскі рынак даступным усяму свету.

Падчас відэаканферэнцыі «Разуменне Кітая» генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў заявіў, што Кітай працягвае прытрымлівацца стратэгіі адкрытасці, якая нясе выгаду ўсяму чалавецтву, і падтрымаў гэтыя дзеянні, падкрэсліўшы неабходнасць трымацца «Шанхайскага духу».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ