Прыбытак дзяржпрадпрыемстваў Кітая паказаў рост па выніках кастрычніка

2020-11-27 10:07:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паказчыкі прыбытку і даходаў дзяржаўных прадпрыемстваў Кітая па выніках кастрычніка прадэманстравалі рост у гадавым вылічэнні. Пра гэта сведчаць апублікаваныя афіцыйныя даныя.

Паводле даных Міністэрства фінансаў КНР, сукупны чысты прыбытак дзяржпрадпрыемстваў пасля выплаты падаткаў у мінулым месяцы вырас на 62,7 % у гадавым вылічэнні, а аперацыйныя даходы павялічыліся на 7 працэнтаў.

За першыя 10 месяцаў бягучага года аб'ём даходаў дзяржпрадпрыемстваў дасягнуў 49,68 трлн юаней (каля 7,55 трлн долараў ЗША), павялічыўшыся на 0,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Пры гэтым чысты прыбытак названай групы прадпрыемстваў склаў 1,93 трлн юаняў, зменшыўшыся на 11,4 % у гадавым вылічэнні, вынікае з даных міністэрства.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ