У Кітаі пабудавана больш за 700 тыс. базавых станцый 5G

2020-11-27 12:05:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на канец кастрычніка ў Кітаі было здадзена ў эксплуатацыю больш за 700 тыс. базавых станцый 5G, а да мабільных сетак пятага пакалення падключыліся звыш 180 млн тэрмінальных прылад. Пра гэта заявіў намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі КНР Лю Лехун на Сусветнай канферэнцыі па 5G, што адкрылася ў чацвер у Гуанчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун на поўдні Кітая.

Паводле яго слоў, у краіне назіраецца тэндэнцыя да паскарэння інтэграцыі тэхналогіі 5G з рэальнай эканомікай і павелічэння колькасці тэрміналаў. Сферы ўжывання гэтай тэхналогіі ахопліваюць інтэлектуальную вытворчасць, ахову здароўя, энергетыку, сельскагаспадарчы сектар і іншыя галіны.

Да цяперашняга моманту ў Кітаі дазвол на падключэнне да сеткі 5G атрымалі 253 тыпы тэрміналаў, у тым ліку 218 тыпаў мабільных тэлефонаў, рэзюмаваў ён.

Паводле даных Глабальнай асацыяцыі пастаўшчыкоў мабільнай сувязі, па стане на сярэдзіну лістапада 122 аператара сувязі ў 49 краінах і рэгіёнах свету запусцілі сеткі пятага пакалення. Паводле ацэнак спецыялістаў, да канца гэтага года колькасць глабальных камерцыйных сетак 5G дасягне 180.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ