У Кітаі створаны нацыянальны цэнтр археалагічных даследаванняў

2020-12-01 15:02:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

30 лістапада Кітай абвясціў аб стварэнні пад эгідай Дзяржаўнага ўпраўлення КНР па ахове культурнай спадчыны нацыянальнага Цэнтра археалагічных даследаванняў, які павінен стаць прафесійнай установай сусветнага значэння.

Новы цэнтр, утвораны на базе былога Цэнтра па ахове падводнага культурнай спадчыны, засяродзіць увагу на раскопках, вывучэнні і ахове культурна-гістарычных помнікаў, а таксама іншых аспектах, звязаных з паляпшэннем археалагічнай працы ў краіне.

Кіраўнік упразлення Лю Юйчжу паведаміў, што цэнтр будзе супрацоўнічаць з іншымі прафесійнымі арганізацыямі краіны, каб дамагчыся прарываў у ключавых тэхналогіях і сегментах археалагічных даследаванняў.

Міністр культуры і турызму КНР Ху Хэпін заклікаў супрацоўнікаў цэнтра ўнесці свой уклад у рэалізацыю розных археалагічных праектаў краіны і пашырыць доступ грамадскасці да дасягненняў археалогіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ