У правінцыі Хайнань ўвялі забарону на выкарыстанне аднаразовых пластыкавых вырабаў

2020-12-01 16:47:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 1 снежня ў паўднёвакітайскай правінцыі Хайнань будзе дзейнічаць забарона на вытворчасць, продаж і выкарыстанне аднаразовых пластыкавых пакетаў і посуду, якія не паддаюцца біядэградацыі. Згодна з пастановай, якая ўступіла ў сілу ў аўторак, у першы спіс забароненай прадукцыі патрапілі крамныя пластыкавыя пакеты, упаковачныя пакеты, пакеты для смецця, а таксама аднаразовыя скрынкі для ежы, кубкі, саломінкі для напояў, вырабленыя за з неразлагальных палімераў.

Улады правінцыі анансавалі ўвядзенне такой забароны яшчэ ў лютым бягучага года ў якасці адной з істотных мер, накіраваных на скарачэнне пластыкавага забруджвання вострава, які імкнецца стаць нацыянальнай пілотнай зонай па фарміраванні высокай экалагічнай культуры. З гэтай мэтай адміністрацыя Хайнаня, апроч забароны на пластык, таксама прыняла шэраг іншых мер па паляпшэнні экалагічнага асяроддзя, уключаючы папулярызацыю сартавання смецця і прасоўванне на рынак аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ