Семінар форуму "Сяншань" ​​пройдзе ў Пекіне

2020-12-01 16:49:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

1-2 снежня ў Пекіне пройдзе экспертны семінар форуму "Сяншань". Падрыхтоўчая праца да семінара ў асноўным завершана, у ім возьмуць удзел эксперты і навукоўцы з 12 краін.

Галоўная тэма семінара -- умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах сумеснага супрацьстаяння новым выклікам. На семінары пройдуць пасяджэнні чатырох секцый: «Сітуацыя ў галіне бяспекі ў АЦР», «Перспектывы глабальнай стратэгічнай стабільнасці», «Міжнароднае супрацоўніцтва ў нетрадыцыйных сферах бяспекі» і «Тэндэнцыі развіцця адносінаў паміж ключавымі дзяржавамі». Мерапрыемства будзе праводзіцца анлайн і ў традыцыйным фармаце.

Правядзенне экспертнага семінара заклікана садзейнічаць зносінам і супрацоўніцтву міжнароднай экспертнай супольнасці, а таксама ўнесці ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ