Кітайскі зонд "Чан'э-5" апусціўся на паверхню Месяца

2020-12-02 17:47:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі даследчы зонд "Чан'э-5" паспяхова здзейсніў пасадку на бачны бок Месяца і ўжо накіраваў на Зямлю першыя здымкі, паведаміла Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне /CNSA/.

У 23:11 касмічны апарат выканаў пасадку ў кропцы з каардынатамі 51,8 градуса ўсходняй даўгаты і 43,1 градуса паўночнай шыраты. Падчас спуску зонд адкарэктаваў сваё становішча і дасягнуў месячнай паверхні на поўнач ад Піка Румкера ў Акіяне Бур. Камеры пасадачнага модуля зрабілі здымкі месца пасадкі, паведамілі ў CNSA.

Па камандзе наземнага цэнтра кіравання пасадачны модуль выканаў шэраг праверак стану, падрыхтаваўшыся да працы на паверхні Месяца на працягу наступных 48 гадзін.

Як чакаецца, зонд адбярэ і спакуе ў спецыяльныя кантэйнеры каля 2 кг узораў. Пасля гэтага модуль узляціць з паверхні Месяца і далучыцца да арбітальна-зваротнага комплексу, які знаходзіцца на ваколмесячнай арбіце. Пасля перамяшчэння узораў на модуль узлётны модуль зноў аддзеліцца ад арбітальна-зваротнуга комплексу.

Абодва модулі вернуцца на арбіту Зямлі, дзе зваротны модуль увойдзе ў атмасферу і прызямліцца ў АР Унутраная Манголія на поўначы Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ