Кітай заклікае да добрасумленнага выканання СУПД

2020-12-02 17:49:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Захаванне і выкананне Сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў /СУПД/ па іранскай ядзернай праграме павінна быць асноўнай папярэдняй умовай для любога палітычнага ўрэгулявання іранскай ядзернай праблемы, заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Кітая Хуа Чуньін. Яна адзначыла, што 16 снежня ў Вене кітайскі бок прыме ўдзел у пасяджэнні сумеснай камісіі СУПД па іранскай ядзернай праграме.

"Удзельнікі СУПД дадуць ацэнку бягучаму стану іранскай ядзернай праблемы, разгледзяць выкананне СУПД і скаардынуюць наступныя крокі", -- сказала прадстаўніца кітайскага МЗС. Паводле яе слоў, Кітай спадзяецца, што ўсе бакі скарыстаюцца маючай адбыцца сустрэчай у якасці магчымасці для далейшай абароны і добрасумленнага выканання СУПД і Рэзалюцыі 2231 СБ ААН, абмеркавання эфектыўных спосабаў рэагавання на бягучыя выклікі і далейшага садзейнічання палітычнаму ўрэгуляванню іранскай ядзернай праблемы.

"Кітай таксама спадзяецца, што ЗША ў хуткім часе вернуцца да СУПД і распачнуць канкрэтныя дзеянні, каб узяць на сябе пэўную долю адказнасці за падтрыманне міжнароднага рэжыму ядзернага нераспаўсюджання, а таксама міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе", -- дадала афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ