Кітай зноў заклікае Канаду вызваліць Мэн Ваньчжоу

2020-12-02 17:54:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай чарговы раз заклікае Канаду вызваліць Мэн Ваньчжоу, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Галоўны фінансавы дырэктар кампаніі Huawei была арыштаваная у 2018 г. у міжнародным аэрапорце Ванкувера па запыце Злучаных Штатаў. Адзначыўшы, што ўлады ЗША сфабрыкавалі справу Мэн Ваньчжоу без законных падстаў, Хуа Чуньін заявіла, што сапраўдная іх мэта заключаецца ў аказанні ціску на кітайскія высакатэхналагічныя прадпрыемствы і падрыве навукова-тэхналагічнага прагрэсу Кітая. "Канада павяла сябе як супольнік ЗША і таму не ўцячэ ад адказнасці", -- сказала яна.

Па словах Хуа Чуньін, затрыманне Мэн Ваньчжоу -- сур'ёзны палітычны інцыдэнт. "Кітай застаецца непахісным у абароне законных правоў і інтарэсаў сваіх грамадзян і будзе працягваць прымаць усе неабходныя меры. Мы зноў заклікаем Канаду неадкладна вызваліць Мэн Ваньчжоу, каб яна змагла вярнуцца ў Кітай", -- сказала Хуа Чуньін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ