Кітай упершыню ажыццявіў стыкоўку касмічных апаратаў на калямесяцовай арбіце

2020-12-07 11:31:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Узлётны модуль зонда "Чан'э-5" паспяхова састыкаваўся з арбітальна-вяртаемым комплексам на калямесяцовай арбіце. Пра гэта заявіла ў нядзелю Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне / CNSA /.

Упершыню Кітай ажыццявіў збліжэнне і стыкоўку касмічных апаратаў на калямесяцовай арбіце.

Паводле паведамлення CNSA, узятыя ўзоры месяцовага грунта былі перамешчаныя з узлётнага модуля ў модуль, які вяртаецца.

"Чан'э-5" - гэта адна з самых складаных і цяжкіх місій у гісторыі кітайскай касманаўтыкі, а таксама першая за больш чым 40 гадоў місія па зборы ўзораў месяцовага грунта ва ўсім свеце.

Пасля таго, як узоры грунту былі ўзятыя і змешчаныя ў спецыяльны кантэйнер, узлётны модуль "Чан'э-5" аддзяліўся ад паверхні Месяца 3 снежня.

У рамках наступнага этапу арбітальна-вяртаемы комплекс аддзеліцца ад узлётнага модуля і будзе чакаць адпаведнага часу для вяртання на Зямлю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ