У Санья адкрыўся Хайнаньскі міжнародны кінафестываль

2020-12-07 11:39:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

5 снежня ў курортным горадзе Санья адкрыўся трэці Хайнаньскі міжнародны кінафестываль, які сумесна арганізаваны Медыякарпорацыяй Кітая / China Media Group / і народным урадам правінцыі Хайнань.

Намеснік міністра Аддзела прапаганды ЦК КПК, генеральны дырэктар Медыякарпарацыі Кітая, старшыня арганізацыйнага камітэта кінафестывалю Шэнь Хайсюн і сакратар Хайнаньскага правінцыйнага камітэта КПК Шэнь Сяамін выступілі на цырымоніі адкрыцця, пасля чаго генеральны дырэктар Медыякарпарацыі Кітая абвясціў фестываль адкрытым.

Шэнь Сяамін у сваім выступленнні адзначыў, што на Хайнане склаліся ўнікальныя магчымасці для развіцця кінаіндустрыі. Перш за ўсё, у гэтай астраўной правінцыі ідзе рэалізацыя палітыкі знешняй адкрытасці, Хайнань размешчаны ў раёне «залатога турыстычнага пояса», што прыцягвае сюды лепшыя сусветныя рэсурсы, усё гэта спрыяе стварэнню спрыяльных умоў для развіцця кінаіндустрыі. Хайнаньскі кінафестываль становіцца пляцоўкай для культурнага ўзаемадзеяння і абмену вопытам паміж Кітаем і замежнымі краінамі. У цяперашні час Кітай паскорана фарміруе новую мадэль развіцця, у сувязі з гэтым, правінцыя Хайнань імкнецца да больш выразнага пазіцыянавання ў працэсе двайной рынкавай цыркуляцыі, арыентаванай на ўнутраны і знешні рынак.

У сваім выступленні Шэнь Хайсюн сказаў, што цяперашні кінафестываль праводзіцца ў адмысловы час і мае асаблівае значэнне для кінематаграфістаў і кінаглядачоў усяго свету. Правядзенне Хайнаньскага міжнароднага кінафестывалю не толькі дэманструе хуткае аднаўленне кітайскай кінаіндустрыі, але і дае сігнал надзеі, што чалавецтва ў канчатковым выніку пераадолее эпідэмію. Падчас цяперашняга кінафестывалю адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма ў фармаце выразнага раздзялення 4K - «Кітай. 2020 год. Барацьба з эпідэміяй », які падрыхтавала Медыякарпарацыя Кітая. Фільм распавядае пра тое, як кітайскі народ пераадолеў эпідэмію пад кіраўніцтвам Кампартыі і ўрада Кітая. Кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая выказаў надзею, што фільм уселіць упэўненасць у перамозе над эпідэміяй ва ўсім свеце.

Трэці Хайнаньский міжнародны кінафестываль - маштабная падзея ў свеце кінамастацтва. У фестывалі бяруць удзел 4376 фільмаў са 114 краін і рэгіёнаў свету. 189 лепшых кітайскіх і замежных карцін пакажуць у анлайн і афлайн-фарматах у такіх гарадах астраўной правінцыі, як Хайкоу, Санья, Даньчжоу і Цюнхай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ