Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне апублікавала выявы дзяржаўнага сцяга на Месяцы

2020-12-07 11:42:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне у пятніцу апублікавала здымкі, на якіх захаваны разгорнуты дзяржаўны сцяг Кітая на зондзе "Чан'э-5" на фоне месяцовага ландшафту.

Здымкі былі зробленыя панарамнай камерай, усталяванай на ўзлётна-пасадачным комплексе, перш чым ўзлётны модуль стартаваў з Месяца з узорамі месяцовага грунту позна ўвечары ў чацвер.

На адным са здымкаў побач са сцягам КНР можна ўбачыць рабатызаваную руку для збору ўзораў.

Кітайскі зонд "Чан'э-5" быў запушчаны 24 лістапада. Яго ўзлётна-пасадачны комплекс 1 снежня прызямліўся на поўнач ад Піка Румкер / Mons Rumker / у Акіяне Бур / Oceanus Procellarum / на светлым баку Месяца.

Пасля таго як узоры былі сабраныя і запячатаны, модуль для ўзлёту паспяхова стартаваў з месяцовай паверхні і, як чакаецца, ажыццявіць беспілотнае рандэву і стыкоўку з арбітальна-вяртаемым модулем на месяцовай арбіце.

Місія месяцовага зонда "Чан'э-5" лічыцца адной з самых складаных у гісторыі касманаўтыкі краіны і з'яўляецца адзінай у сваім родзе за апошнія больш чым 40 гадоў

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ