Эксперты заявілі пра тое, што эканоміка Кітая расце хутчэй, чым у ЗША

2020-12-07 16:53:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

2 снежня на сайце CNBC -- амерыканскага кабельнага і спадарожнікавага бізнес-канала паведамілі, што на працягу мінулых двух кварталаў запар вядучыя фінансавыя дырэктары найбуйнейшых дзяржаўных і прыватных кампаній у свеце мелі больш аптымістычны погляд на развіццё эканомікі Кітая, чым эканомікі ЗША.

У даследаванні, праведзеным CNBC Global CFO Council, рэспандэнты палепшылі прагноз па Кітаю ў чацвёртым квартале на «стрыманае паляпшэнне». У трэцім квартале яны ацэньвалі сітуацыю як «стабільную». Адказы адносна росту эканомікі ЗША таксама мелі больш пазітыўны характар, але ў меншай ступені. Так у чацвёртым квартале эксперты ацанілі сітуацыю як «стабільную», тады як у трэцім квартале гаворка ішла аб «умераным зніжэнні» эканамічных паказчыкаў.

У паведамленні таксама гаворыцца, што вынікі ацэнкі кітайскай эканомікі адпавядаюць папярэднім даным, якія паказваюць на аднаўленне гаспадарчай дзейнасці. Паводле даных

Нацыянальнага статыстычнага бюро Кітая, эканоміка краіны ў другім квартале вырасла на 3.2%, а ў чацвёртым квартале --- на 4.9%

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ