Кітай рашуча выступае супраць амерыканскіх абмежаванняў у дачыненні двухбаковых гуманітарных абменаў

2020-12-08 11:34:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай рашуча выступае супраць і катэгарычна асуджае нападкі амерыканскіх службовых асоб на палітычную сістэму Кітая і дадатковыя абмежаванні з боку ЗША ў дачыненні да гуманітарных абменаў паміж дзвюма краінамі, заявіў 7 снежня афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Кітая.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін агучыла пазіцыю кітайскага боку падчас штодзённага брыфінгу для журналістаў у адказ на просьбу пракаментаваць нядаўнюю заяву Дзяржсакратара ЗША Майкла Пампея з нагоды ўвядзення візавых абмежаванняў у дачыненні да службовых асоб Кітая.

Паводле яе слоў, Кітай рашуча выступае супраць зламысных нападак М. Пампея і яму падобных чыноўнікаў на палітычную сістэму Кітая, а таксама дадатковых абмежаванняў у дачыненні двухбаковых гуманітарных абменаў.

Некаторыя антыкітайскія сілы ў ЗША ўпарта прытрымліваюцца мыслення часоў "халоднай вайны", спрабуюць справакаваць ідэалагічную канфрантацыю паміж Кітаем і ЗША, а таксама яшчэ больш нашкодзіць двухбаковым адносінам.

Падобныя дзеянні цалкам парушаюць карэнныя інтарэсы

двух народаў, ідуць насуперак тэндэнцыям часу і асуджаныя на правал, падкрэсліла яна.

"Кітай будзе і надалей прымаць неабходныя меры для абароны свайго суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў у галіне развіцця", - дадала кітайскі дыпламат. --0--

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ