The Guardian: Расшыфроўка кітайскімі навукоўцамі паслядоўнасці геному віруса дала магчымасць распрацоўкі вакцын ад COVID-19

2020-12-08 17:14:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як паведаміла 6 снежня брытанская газета The Guardian, даследаванне структуры віруса прафесарам Шанхайскага клінічнага цэнтра грамадскай аховы здароўя Чжан Юнчжэнем і яго каманда ўнесла важны ўклад у супрацьстаянне каронавірусу ў глабальным маштабе.

5 студзеня каманда Чжан Юнчжэня вылучыла і запісала паслядоўнасць геному раней невядомага віруса, затым апублікавала гэта адкрыццё на навуковым сайце virological.org, стаўшы першым калектывам, які абнародаваў паслядоўнасць геному новага віруса.

Паводле паведамлення газеты са спасылкай на словы прафесара Брыстальскага ўніверсітэта Адама Фіна, расшыфроўка паслядоўнасці геному камандай Чжан Юнчжэня дала магчымасць пачаць распрацоўку і вытворчасць вакцын ад COVID-19. Нават распрацоўкі вакцын амерыканскай фармацэўтычнай кампаніі Pfizer і біятэхналагічнай кампаніі Moderna заснаваныя на выніках даследавання каманды Чжан Юнчжэня.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ