Амерыкана-кітайскі дзелавы савет: кітайскі рынак вельмі важны для прадпрыемстваў ЗША

2020-12-09 11:10:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошні час у кітайска-амерыканскіх адносінах назіраецца напружанасць, што супярэчыць чаканням разважных людзей абедзвюх краін і свету ў цэлым. Кітайскі рынак вельмі важны для амерыканскіх прадпрыемстваў. Бакі павінны знайсці новы падыход да супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Амерыкана-кітайскага дзелавога савета Мэцью Маргуліс ў інтэрв'ю кітайскім СМІ.

Паводле яго слоў, з улікам тэмпаў росту ВУП Кітая можна зрабіць прагноз аб тым, што ў бліжэйшыя 10 гадоў каэфіцыент укладу Кітая ў рост глабальнай эканомікі дасягне каля 30%. «Кампаніі, якія не могуць набыць уваходны білет на кітайскі рынак, атрымаць магчымасць удзелу ў канкурэнтнай барацьбе і назапашваць капітал, нельга назваць канкурэнтаздольнымі», - запэўніў Мэцью Маргуліс.

Згодна з дакладам па выніках расследавання, падрыхтаванага Амерыкана-кітайскім дзелавым саветам у жніўні, амаль 70% прадпрыемстваў-рэспандэнтаў з аптымізмам глядзяць на камерцыйныя перспектывы кітайскага рынку ў бліжэйшыя 5 гадоў. У сувязі з чым, 87% гэтых прадпрыемстваў адмовіліся вывесці свае вытворчыя лініі з Паднябеснай.

Мэцью Маргуліс лічыць, што пры прыняцці рашэнняў аб тым, куды ўкласці інвестыцыі, прадпрыемствы, як правіла, улічваюць такія фактары, як узровень кваліфікацыі рабочых, рэгулятыўную палітычнага ўпраўлення той ці іншай краіны і г.д. «Іншым не менш важным момантам стала каронавірусная інфекцыя. Кітай, у адрозненне ад іншых рынкаў, выдатна паводзіць сябе ў галіне стрымлівання эпідэміі і аднаўлення нацыянальнай эканомікі».

Мэцью Маргуліс мяркуе, што ЗША - найбуйнейшая ў свеце эканоміка, за якой па пятах ідзе менавіта Кітай. Двухбаковыя адносіны носяць складаны і шматмерны характар. З аднаго боку, не варта чакаць, што краіны будуць заўсёды сыходзіцца ў меркаваннях, а з другога - неабходна працаваць над стрымліваннем рознагалоссяў, а не дазваляць ім адбівацца на камерцыйных сувязях.

На яго погляд, нягледзячы на палітычную канкурэнцыю паміж дзяржавамі, дзелавыя колы ЗША ў прынцыпе імкнуцца да ўзаемадзеяння з кітайскімі калегамі. Яны ўжо наладзілі доўгатэрміновыя адносіны партнёрства з пастаўшчыкамі і кліентамі, якія знаходзяцца ў Кітаі.

Мэцью Маргуліс выразна адзначыў, што Амерыкана-кітайскі дзелавы савет, або, можна сказаць, бізнес-колы Злучаных Штатаў не падтрымліваюць разрыў сувязяў. «Можна ўрэгуляваць рознагалоссі шляхам дыялогу і кантактаў, і акцэнтаваць увагу на тэмах, якія ўяўляюць узаемныя інтарэсы».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ