Медыякарпарацыя Кітая і China Mobile дамовіліся аб узаемадзеянні па пытаннях аўтарскага права

2020-12-09 11:18:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

8 снежня ў Пекіне адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб стратэгічным супрацоўніцтве ў сферы аўтарскага права паміж Медыякарпарацыяй Кітая і вядучым аператарам сувязі China Mobile. На цырымоніі падпісання дакумента аб супрацоўніцтве прысутнічалі намеснік кіраўніка аддзела прапаганды ЦК КПК, дырэктар і галоўны рэдактар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн і сакратар парткама, старшыня праўлення кампаніі China Mobile Ян Цзэ.

Выступаючы на цырымоніі, Шэнь Хайсюн выказаў упэўненасць у тым, што супрацоўніцтва з China Mobile надасць доўгатэрміновы імпульс ажыццяўленню трансфармацыі Медыякарпарацыі з традыцыйнага тэле-радыё СМІ да першакласнага дыверсіфікаванага СМІ, які генерыруе і распаўсюджвае арыгінальную радыё-відэа прадукцыю з дапамогай усіх магчымых платформаў і сродкаў.

Як стала вядома, на аснове тэхналогій 5G + 4K / 8K + AI абодва бакі будуць супрацоўнічаць у такіх сферах, як інавацыі ў змесце, трансляцыі спартыўных спаборніцтваў, перадача на аснове тэхналогіі 5G, «разумнае» кіраванне тэле-радыёвяшчаннем і гэтак далей, агульная сума супрацоўніцтва перавысіць некалькі мільярдаў юаняў.

Як стала вядома, пасля паспяховага супрацоўніцтва ў асвятленні Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі у 2018 годзе бакі будуць супрацоўнічаць у сферах аўтарскага права ў асвятленні такіх важных спартыўных мерапрыемстваў, як Летняя Алімпіяда ў Токіа, якая, як чакаецца, пройдзе ў 2021 годзе, Зімовая Алімпіяда у Пекіне 2022 года, Чэмпіянат свету па футболе ў Катары ў 2022 годзе і інш. Акрамя таго, бакі маюць намер стварыць цэлы шэраг высакаякасных праграм і шоу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ