Каментар: Кітай стаміўся ад палітычнай дзедаўшчыны ЗША

2020-12-09 16:39:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

8 снежня дзяржсакратар ЗША Майк Пампея раскрытыкаваў кітайскі закон аб нацбяспецы Ганконга і заявіў, што ў сувязі з прыняццем гэтага акта Вашынгтон увядзе санкцыі ў дачыненні да намеснікаў старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (вышэйшага органа дзяржаўнай і заканадаўчай улады КНР).

Дзеянні амерыканскага боку сур'ёзна парушаюць асноўныя нормы міжнародных адносін, уяляюць сабой не што іншае, як грубае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы КНР, падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін. Паводле яе слоў, гэта прычыніць сур'ёзную шкоду кітайска-амерыканскім адносінам. Кітайскі бок прыме сур'ёзныя контрмеры ў абарону нацыянальнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў.

Нагадаем, што з чэрвеня мінулага года ў Ганконгу не сціхалі беспарадкі. Сепаратысты і радыкалы наладзілі сапраўдны хаос у гэтым спецыяльным адміністрацыйным раёне КНР. Уступіўшы ў змову з амерыканскім бокам, яны падарвалі палітычную і сацыяльную стабільнасць у раёне і ўдарылі па нацыянальным інтарэсам Кітая ў цэлым.

Закон аб дзяржбяспецы Ганконга быў распрацаваны ў тэрміновым парадку каб інстытуцыйна забяспечыць нармальнае жыццё і парадак у Ганконгу, прыцягнуць злачынцаў да адказнасці.

Па выніках апытання, праведзенага ў лістападзе гэтага года, 60% рэспандэнтаў у Ганконгу падтрымалі прыняцце гэтага закона. Аднак асобныя амерыканскія палітыкі паднялі шуміху вакол новага заканадаўчага акту. На думку назіральнікаў, гэта выклікана тым, што ў ЗША пастаянна падтрымлівалі беспарадкі ў Ганконгу пад падставай абароны дэмакратыі і правоў чалавека.

Шмат хто ў ЗША адкрыта не жадае развіваць адносіны з КНР, аддаючы перавагу канфрантацыі. Так, 7 снежня міністр замежных спраў КНР Ван І падчас дыялогу з прадстаўнікамі Амерыканска-кітайскага дзелавога савета заклікаў змякчыць і ліквідаваць перашкоды ў двухбаковых адносінах. Не прайшло і сутак, як Майк Пампея заявіў пра новыя санкцыі.

На думку назіральнікаў, спробы амерыканскіх палітыкаў разыграць "Ганконскую карту» для стрымлівання Кітая асуджаныя на правал. Урад КНР непахісны ў сваёй рашучасці процідзейнічаць ўмяшанню знешніх сіл ў справы Ганконга, абараніць суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця краіны. Увядзенне амерыканскім бокам новых санкцый супраць Кітая прывядзе толькі да аднаго: далейшага згуртавання кітайскага грамадства ў супрацьстаянні замежнай гегемоніі, упэўненыя аналітыкі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ