У Кітаі працягваецца рост продажаў пасажырскіх аўтамабіляў

2020-12-09 16:43:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У лістападзе ў Кітаі прадоўжыўся рост продажаў пасажырскіх аўтамабіляў дзякуючы таму, што аднаўленне эканомікі і экспартнага рынку адбываецца хутчэй, чым чакалася.

Паводле даных Кітайскай асацыяцыі пасажырскіх аўтамабіляў, у мінулым месяцы рознічныя продажы пасажырскіх аўтамабіляў у Кітаі, у тым ліку седанаў, спартыўных аўтамабіляў, мінівэнаў і шматмэтавых аўтамабіляў, выраслі на 8 працэнтаў у гадавым выражэнні і дасягнулі 2,08 млн адзінак.

Аптовы аб'ём продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі / NEV / у лістападзе, у прыватнасці, вырас больш чым у два разы ў параўнанні з лістападам мінулага года і склаў 180 тыс адзінак.

Як заявілі ў асацыяцыі, чакаецца, што з улікам маштабнага росту попыту, звязанага са святам Вясны, і паступовым аднаўленнем попыту на замежных рынках, у наступным годзе ў Кітаі будзе адзначаны стабільны рост аб'ёмаў продажаў пасажырскіх аўтамабіляў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ