У Пекіне прайшоў тэлефорум па пытаннях павышэння навуковай пісьменнасці і процідзеяння глабальным выклікам

2020-12-09 16:46:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

8 снежня ў Пекіне прайшоў тэлефорум «Павышэнне навуковай пісьменнасці і супрацьдзеянне глабальным выклікам». Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Кітайская асацыяцыя па навуцы і тэхніцы (CAST) і Глабальная тэлевізійная сетка (CGTN) Медыякарпарацыі Кітая. На ім прысутнічалі і выступілі з прамовай намеснік кіраўніка Аддзела прапаганды ЦК КПК, гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, сакратар партыйнай групы Кітайскай асацыяцыі па навуцы і тэхніцы, член Акадэміі навук КНР Хуэй Цзіньпэн і член Кітайскай акадэміі інжынерных навук Чжун Наньшань. У форуме прынялі ўдзел 10 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 30 членаў Сусветнай акадэміі навук і Акадэміі навук КНР, 300 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і маладых навукоўцаў.

У сваёй прамове Шэнь Ханьсюн адзначыў, што ў цяперашні час геапалітычныя працэсы аказваюць вялікі ўплыў на сучасны свет, які сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі, такімі як, напрыклад, палітызацыя навуковых пытанняў. Чалавецтву як ніколі неабходна ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне навукі і рухацца рука аб руку. Супрацьстаянне глабальным выклікам - гэта не толькі адказнасць палітыкаў і элітных груп, але і агульная місія прадстаўнікоў СМІ, навукоўцаў і грамадскасці, якія валодаюць высокім узроўнем навуковай пісьменнасці, - адзначыў Шэнь Ханьсюн.

Паводле яго слоў, СМІ з'яўляюцца адным з важных каналаў распаўсюджвання навуковай і тэхнічнай інфармацыі, а таксама адной з важных платформаў для папулярызацыі навуковых ведаў. У якасці аднаго з вядучых сродкаў масавай інфармацыі Медыякарпарацыя Кітая будзе гуляць ролю звяна, прыкладаючы намаганні да папулярызацыі навукі і ўносячы яшчэ большы ўклад у павышэнне навуковай пісьменнасці ўсяго чалавецтва, - падкрэсліў кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая.

У сваім выступленні Хуай Цзіньпэн заявіў, што глабальнае сацыяльна-эканамічнае развіццё і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва патрабуюць яшчэ больш навуковых і тэхналагічных рашэнняў, чым калі-небудзь раней. Навукова-тэхнічныя колы і арганізацыі павінны прытрымлівацца прынцыпаў глабальнай інтэграцыі, роўнасці і павагі, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі, а таксама спрыяць пабудове навукова-тэхнічнай супольнасці, каштоўнасным кансэнсусам якога з'яўляюцца «адкрытасць, давер і супрацоўніцтва».

Чжун Наньшань у сваім выступленні адзначыў, што правільная кіруючая ідэалогія «групавой прафілактыкі і групавога кантролю» і жорсткія каранцінныя меры з'яўляюцца галоўным сродкам дасягнення пазітыўных вынікаў у барацьбе з эпідэміяй ў нашай краіне. Прыхільнасць канцэпцыі навукова-тэхналагічных інавацый з'яўляецца гарантыяй вырашэння асноўных навуковых праблем, звязаных з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.

Падчас форуму аналітычны цэнтр пры CGTN і Цэнтр навукі і тэхналогій пры CAST сумесна выпусцілі даклад «Эпідэмія як люстэрка, якое адлюстроўвае важнасць кіравання навукай». У дакуменце ўказваецца, што дзякуючы ўпартай працы навукоўцаў навука дае старт развіццю высокіх тэхналогій, якія прыносяць карысць людзям.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ