Сі Цзіньпін выступіў на Саміце па кліматычных зменах

2020-12-14 11:04:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў па відэасувязі на віртуальным саміце ў галіне змены клімату, які праходзіў пад старшынствам ААН, Вялікабрытаніі і Францыі ў партнёрстве з Чылі і Італіяй.

Сі Цзіньпін у сваім відэазвароце адзначыў: "Па-першае, нам неабходна згуртавацца і дамагацца новых поспехаў ва ўпраўленні кліматам, што прадугледжвае супрацоўніцтва і ўзаемную выгаду. Па-другое, нам варта быць больш амбіцыйнымі і спрыяць фармаванню новай сістэмы кіравання кліматам, пры якой кожны бок будзе выконваць сваю ролю. Усе краіны павінны максімальна актывізаваць дзеянні з улікам сваіх нацыянальных умоў і магчымасцяў, а развітым краінам варта павялічыць падтрымку краін, якія развіваюцца, у галіне фінансавання, тэхналогій і ўмацавання патэнцыялу. Па-трэцяе, варта прытрымлівацца новага падыходу да кіравання кліматам, заснаванага на "зялёным" аднаўленні. Важна усяляк заахвочваць нізкавугляроднай спосабы вытворчасці і лад жыцця, шукаць у "зялёным" развіцці магчымасці і стымулы для развіцця".

Як адзначыў Сі Цзіньпін, Кітай павялічыць свой вызначаны на нацыянальным узроўні ўклад у барацьбу з кліматычнымі зменамі і прыме больш рашучыя палітычныя меры. "Мы разлічваем, што пік выкідаў вуглякіслага газу будзе дасягнуты да 2030 года, а да 2060-га нам удасца дасягнуць вугляроднай нейтральнасці", -- падкрэсліў старшыня КНР.

Сі Цзіньпін таксама абвясціў аб дадатковых абавязальніцтвах Кітая, закліканых унесці большы ўклад у рэагаванне на глабальны кліматычны выклік. Паводле яго слоў, да 2030 года Кітай знізіць выкіды вуглякіслага газу на адзінку ВУП больш чым на 65% ад узроўню 2005 года, доля нявыкапневых відаў энерганосьбітаў у агульным аб'ёме спажывання першасных энергарэсурсаў дасягне 25%, а лясны фонд вырасце на 6 млрд кубаметраў у параўнанні з узроўнем 2005 глда. Акрамя таго, агульная вызначаная магутнасць ветравой і сонечнай энергетыкі ў Кітаі перавысіць 1,2 млрд кілават.

Сі Цзіньпін заклікаў краіны свету згуртавацца і дамагчыся новых поспехаў у кіраванні кліматам, для чаго неабходна весці ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што ніхто не павінен заставацца ў баку перад абліччам выклікаў змены клімату. Кітай вітае падтрымку, якую краіны аказалі Парыжскаму пагадненню, і будзе рады бачыць яшчэ большы ўклад у барацьбу з кліматычнымі зменамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ