Даходы Кітая ад унутранага турызму дасягнуць 1,5 трлн долараў

2020-12-14 16:17:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле прагнозу, на працягу наступных пяці гадоў аб'ём рынку ўнутранага турызму Кітая дасягне ў сярэднім 10 млрд турыстаў за год, а аб'ём спажывання -- 10 трлн юаняў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Кітайскай акадэміі турызму.

У 2019 годзе колькасць унутраных турыстычных паездак у Кітаі перавысіла 6 млрд, адзначаецца ў дакладзе, які быў прадстаўлены ў Пекіне на форуме па пытаннях турызму.

У дакуменце адзначаецца, што у 2019 годзе колькасць уязных турыстычных паездак у Кітай перавысіла 145 млн, а гадавы прыбытак ад турызму склаў больш за 6,63 трлн юаняў. У наступныя пяць гадоў сукупны ўклад рынку ўнутранага турызму Кітая ў нацыянальную эканоміку і занятасць, як чакаецца, застанецца на ўзроўні 10%, вынікае са справаздачы.

Міністр культуры і турызму КНР Ху Хэпін, выступаючы на форуме, падкрэсліў важнасць развіцця масавага турызму, садзейнічання комплекснаму развіццю турызму, а таксама ўзмацнення рынкавага рэгулявання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ