ЕС і Вялікабрытанія працягнуць перамовы аб будучых адносінах

2020-12-14 16:18:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен правяла тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, падчас якой бакі прынялі рашэнне працягнуць перамовы аб будучых адносінах з мэтай заключэння пагаднення.

Урсула фон дэр Ляен выступіла з відэазваротам, у час якога яна зачытала тэкст сумеснай заявы ЕС і Вялікабрытаніі. Старшыня Еўрапейскай камісіі заявіла, што размова з Джонсанам была канструктыўнай і карыснай. Абодва бакі аднагалосна вырашылі ўпаўнаважыць адпаведныя групы, каб яны дасягнулі пагаднення за кароткі прамежак часу.

Бакі павінны прыкласці дадатковыя намаганні, адзначыла Урсула фон дэр Ляен, дадаўшы, што наступны этап перамоў таксама адбудзецца ў Бруселі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ