Праект перакідання вады з поўдня на поўнач прынёс вялікую карысць

2020-12-14 16:20:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Звыш 120 млн чалавек на поўначы Кітая атрымалі прамую выгаду ад буйнамаштабнага праекта перакідання вады з поўдня на поўнач, паведаміла Міністэрства воднай гаспадаркі КНР.

Дзякуючы рэалізацыі гэтага праекта, за апошнія шэсць гадоў па цэнтральнай і ўсходняй лініях ў засушлівыя раёны поўначы краіны перакінута 39,4 млрд. кубаметраў вады. У прыватнасці, цэнтральная лінія праекта бярэ пачатак у вадасховішчы Даньцзянкоу правінцыі Хубэй і, перасякаючы правінцыі Хэнань і Хэбэй, дасягае Пекіна і Цяньцзіня. Яна была здадзена ў эксплуатацыю 12 снежня 2014 г.

Усходняя лінія па маршруце Цзянсу-Шаньдун-Хэбэй-Цяньцзінь адкрыта ў лістападзе 2013 года. У цяперашні час заходняя лінія праекта знаходзіцца ў стадыі планавання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ