У Кітаі прайшла грамадзянская паніхіда па ахвярах Нанкінскай разні

2020-12-14 16:28:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Нанкіне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу, прайшла грамадзянская паніхіда па ахвярах Нанкінскай разні. Мерапрыемства наладжана ў рамках Нацыянальнага дня памінання ахвяр масавай разні. Удзельнікі грамадзянскай паніхіды – выжыўшыя ў той разні, іх сваякі, а таксама студэнты і замежнікі.

На мерапрыемстве, якое прайшло ля Музея памяці ахвяр масавай разні ў Нанкіне, 80 падлеткаў зачыталі Дэкларацыю міру, затым прадстаўнікі грамадскасці ўдарылі ў Звон міру. У неба былі выпушчаныя белыя галубы, якія сімвалізуюць надзею на мір ва ўсім свеце.

У 2014 годзе рашэннем 7-й сесіі ПК УСНП 12-га склікання 13 снежня вызначана як Нацыянальны дзень памінання ахвяр масавай разні ў Нанкіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ