Каментарый аналітычнай групы Медыякарпарацыі Кітая: На што разлічвае прэм'ер Аўстраліі ў пытанні кліматычных зменаў?

2020-12-16 09:33:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аўстралійскі востраў Фрайзер, уключаны ў спіс сусветнай прыроднай спадчыны, два месяцы ва ўладзе моцных пажараў. Праўда, у апошнія дні, дзякуючы ліўню, сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль, аднак паводкі пацягнулі да новых бедстваў на ўсходнім узбярэжжы краіны.

Экстрэмальныя пагодныя з'явы, з аднаго боку, абумоўлены кліматычнымі зменамі, а з другога -- адлюстроўваюць негатыўны ўплыў, звязаны з недальнабачнасцю палітычнай эліты Аўстраліі.

Пяць гадоў таму на Парыжскай кліматычнай канферэнцыі Аўстралія паабяцала да 2030 года скараціць выкіды вуглякіслага газу на 26-28 працэнтаў у параўнанні з 2005 годам. Нягледзячы на тое, што колькасць насельніцтва Аўстраліі складае 0,3 адсотка агульнасусветнай лічбы, гэта краіна з'яўляецца адным з «лідараў» па эмісіі парніковых газаў на душу насельніцтва.

З пункту гледжання вытворчай палітыкі можна заўважыць абыякавасць кіруючай каманды Аўстраліі да кліматычных праблемаў. Пад уплывам лабістаў ад горназдабыўной прамысловасці ўрад Аўстраліі адмовіўся ад выпрацоўкі мэтавых установак па скарачэнні выкідаў, аб якіх было заяўлена на Парыжскай кліматычнай канферэнцыі. Напярэдадні цяперашняга саміту па клімаце, у адказ на пытанне аб рэалізацыі абяцанняў аўстралійскага боку ў галіне скарачэння выкідаў, прэм'ер міністр Скот Морысан сказаў: «Тут я буду трымаць адказ перад аўстралійскім грамадствам, наш урад будзе служыць інтарэсам народа Аўстраліі».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ