У Кітаі распрацавалі новы сярэдне-нізкахуткасны магнітаплан

2020-12-16 09:45:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На паўночным усходзе Кітая ў аўторак з вытворчай лініі сышоў першы асобнік новай мадэлі магнітаплана, максімальная хуткасць якога дасягае 120 км/г, паведамілі ў Чанчуньскай вагонабудаўнічай кампаніі.

Новы сярэдне-нізкахуткасны цягнік на магнітнай падушцы будзе выкарыстоўвацца для перавозкі жыхароў і гасцей горада Циін'юань правінцыі Гуандун на поўдні Кітая.

Навінку, па словах старшага інжынера кампаніі Жэнь Чжунхуа, вылучаюць здольнасць эфектыўна пераадольваць схілы, малы радыус павароту і нізкі ўзровень шуму. У цягніку змогуць размясціцца 500 пасажыраў.

Гэты магнітаплан з сярэдняй і нізкай хуткасцю падыходзіць для пасажырскіх перавозак на невялікія адлегласці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ