Кітай заклікаў да ўмацавання адносінаў з ЗША

2020-12-16 09:56:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай і Злучаныя Штаты павінны ўмацоўваць дыялог і кантакты, каб спрыяць здароваму і ўстойліваму развіццю двухбаковых адносін, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Ван Вэньбінь.

Ён выступіў з такой заявай на чарговай прэс-канферэнцыі, каментуючы пацверджаныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў ЗША, згодна з якімі ў панядзелак па выніках галасавання калегіі выбаршчыкаў Джозэф Байдэн афіцыйна набраў больш за 270 галасоў, неабходных для абрання кіраўніком дзяржавы.

"Кітай прыняў да ўвагі вынікі выбараў", -- адзначыў кітайскі дыпламат, дадаўшы, што старшыня КНР Сі Цзіньпін 25 лістапада павіншаваў Д. Байдэна з выбраннем на пасаду прэзідэнта ЗША.

Ван Вэньбінь заклікаў бакі прытрымлівацца духу ўзаемнай павагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, засяродзіцца на супрацоўніцтве, а таксама кантраляваць рознагалоссі, каб садзейнічаць здароваму і стабільнаму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ