Прыток ПЗІ ў Кітай вырас у лістападзе

2020-12-16 09:59:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У лістападзе 2020 года аб'ём фактычна выкарыстаных прамых замежных інвестыцый у Кітаі павялічыўся на 5,5% у гадавым вылічэнні да 98,7 млрд юаняў, паведаміла Міністэрства камерцыі КНР.

Рост ПЗІ ў Кітаі назіраецца ўжо восьмы месяц запар. Паводле даных ведамства, за першыя 11 месяцаў агульны аб'ём ПЗІ ў краіну вырас на 6,3%. У перыяд са студзеня па лістапад бягучага года прыток замежных інвестыцый у сферу паслуг склаў 704,46 млрд юаняў, што на 16,1% больш, чым за той жа перыяд мінулага года.

У сектары высокатэхналагічных паслуг за першыя 11 месяцаў ПЗІ выраслі на 31,6% у гадавым вылічэнні, пры гэтым інвестыцыі ў сферы паслуг праектавання выраслі на 93,6%.

Дзякуючы эфектыўнаму стрымліванню эпідэміі COVID-19 Кітай прыняў шэраг мер па стабілізацыі знешняга гандлю і інвестыцый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ