На поўначы Кітая рыхтуюцца да вяртання на Зямлю месячнага зонда "Чан'э-5"

2020-12-16 11:07:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У АР Унутраная Манголія на поўначы Кітая рыхтуюцца да вяртання на Зямлю месячнага зонда "Чан'э-5", паведаміла пошукава-выратавальная група місіі.

Ккаманда некалькі разоў правяла вучэнні на месцы магчымага прызямлення, праверыўшы свае здольнасці да начнога пошуку і працу абсталявання. Памер зонда "Чан'э-5" складае ўсяго адну сёмую памеру капсулы кітайскага пілатуемага касмічнага карабля, пры гэтым плошча раёна прызямлення -- у 16 разоў большая, што ўскладняе пошук капсулы.

Пошукавая група прыняла шэраг тэхнічных мер, каб справіцца з цяжкасцямі. Пасля апрацоўкі даныя з радараў будуць перададзеныя камандам, якія вядуць пошук капсулы.

Да пачатку аперацыі пошукавая група правяла каля 30 здымак мясцовасці ў раёне прызямлення.

"Чан'э-5" -- адна з найбольш складаных місій у гісторыі асваення космасу ў Кітаі. Акрамя таго, "Чан'э-5" стала першай за апошнія 40 гадоў месячнай місіяй у свеце.

Зонд "Чан'э-5", які складаецца з арбітальнага, пасадачнага, узлётнага і павяртальнага модуляў, быў запушчаны 24 лістапада. 1 снежня пасадачна-ўзлётны комплекс зонда выканаў пасадку на поўнач ад піка Румкера ў Акіяне Бур на бачным баку Месяца.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ