У Кітаі павысяцца цэны на бензін і дызельнае паліва

2020-12-18 09:57:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn


Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў КНР у чацвер абвясціў пра павышэнне цэн на бензін і дызельнае паліва.

У сувязі са зменамі коштаў на міжнародным рынку нафты, з пятніцы рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва павысяцца адпаведна на 155 юаняў і 150 юаняў за тону, паведамілі ў ведамстве. У адпаведнасці з дзеючым механізмам цэнаўтварэння, калі кошт сырой нафты на сусветным рынку мяняецца на больш чым 50 юаняў за тону і захоўваецца на гэтым узроўні на працягу 10 працоўных дзён, то кошт бензіну і дызельнага паліва на ўнутраным рынку карэктуецца адпаведна.

У ведамстве запатрабавалі ад вядучых кітайскіх нафтавых кампаній прыкласці намаганні для забеспячэння стабільнасці рынкавых паставак.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ