Сцвярджэнні пра ўплыў Кітая на прэзідэнцкія выбары ў ЗША з'яўляюцца цалкам выдуманымі -- МЗС КНР

2020-12-18 10:21:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn


Кітай -- прыхільнік прынцыпу неўмяшання. Пра гэта заявіў 17 снежня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь, адзначыўшы, што сцвярджэнні пра ўплыў Кітая на прэзідэнцкія выбары ў ЗША з'яўляюцца "цалкам выдуманымі". Ён паведаміў пра гэта на рэгулярным брыфінгу для журналістаў, каментуючы заяву дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША Джона Рэткліфа аб тым, што крайні тэрмін прадстаўлення ў Кангрэс засакрэчанага дакладу пра ўплыў замежных дзяржаў на выбары будзе адкладзены.

Паводле паведамленняў, гэта звязана з тым, што Д. Рэткліф адмаўляецца падпісваць даклад да таго часу, пакуль у ім не будзе больш поўна адлюстравана інфармацыя пра пагрозу нацыянальнай бяспецы, якая зыходзіць ад Кітая.

Д. Рэдкліф не так даўно назваў Кітай "пагрозай нацыянальнай бяспецы нумар адзін", нагадаў Ван Вэньбінь. "Я паўтараю, што Кітай -- прыхільнік прынцыпу неўмяшання. Сцвярджэнні пра ўплыў Кітая на прэзідэнцкія выбары ў ЗША з'яўляюцца цалкам выдуманымі", -- падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ