Кітай абяцае павялічыць плошчу ляснога покрыва ў бліжэйшыя пяць гадоў

2020-12-18 13:15:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Кітая будуць імкнуцца давесці плошчу лесанасаджэнняў у краіне да 24,1% на працягу наступных пяці гадоў. Да канца 14-й пяцігодкі /2021-2025 гг./ аб'ём лясных рэсурсаў краіны павялічыцца на 1,4 мільярдаў кубаметраў у параўнанні з цяперашнім узроўнем -- да 19 млрд кубаметраў, паведаміў намеснік начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР Лю Дуншэн.

Улады таксама ўпершыню прадставілі лічбы пра назапашванне вугляроду ў лясах Кітая. Па паведамленні Лю Дуншэна, назапашванне вугляроду ў лясах краіны дасягнула 9,2 млрд тон. Гэты паказчык у сярэднім штогод павялічваўся на больш чым 200 млн тон, што эквівалентна паглынанню гэтага хімічнага элемента ў памеры ад 700 да 800 млн тон. Ён таксама падкрэсліў, што з пашырэннем плошчы лясоў і павелічэннем лясных запасаў колькасць паглынальнікаў вугляроду ў лясах будзе паступова нарошчвацца, што дапаможа краіне змагацца са змяненнем клімату і дасягнуць вугляроднай нейтральнасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ