У акрузе Тачэн будзе створана пілотная зона развіцця і адкрытасці

2020-12-18 13:17:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржсавет КНР зацвердзіў стварэнне ключавой пілотнай зоны для прасоўвання развіцця і адкрытасці ў акрузе Тачэн Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

Паводле дырэктывы Дзяржсавета ад 2015 года, цэнтральныя ўлады будуць прапаноўваць ільготныя крэдыты для рэалізацыі інфраструктурных праектаў у такіх пілотных зонах, размешчаных у памежных раёнах краіны.

Са стварэннем пілотнай зоны акруга Тачэн паскорыць будаўніцтва інфраструктурных праектаў і трансгранічных індустрыяльных паркаў, а таксама развіццё фінансавага сектара, адзначыў намеснік кіраўніка цэнтра палітычных даследаванняў Чан Чэн. "Тачэн -- важны сухапутны калідор для знешняга гандлю Кітая з Цэнтральнай Азіяй і Еўропай", -- падкрэсліў Чан Чэн, адзначыўшы яго спрыяльныя гандлёвыя ўмовы і вялікую эканамічную ўзаемадапаўняльнасць з Казахстанам.

Тачэн з насельніцтвам 910,8 тыс. чалавек займае плошчу 105,4 тыс. кв. кіламетраў. У 2019 годзе ВУП акругі павялічыўся на 5,2% да 69,7 млрд юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ