Спажыванне электраэнергіі ў Кітаі вырасла на 9,4 % па выніках лістапада

2020-12-21 11:22:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У лістападзе аб'ём спажывання электраэнергіі ў Кітаі - ключавы барометр эканамічнай актыўнасці - павялічыўся на 9,4 % у гадавым вылічэнні, што сведчыць аб упэўненай дынаміцы аднаўлення эканомікі краіны. На гэта паказваюць звесткі Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР, паведамляе агенцтва “Сіньхуа”.

Па звестках ведамства, агульны аб'ём спажывання электраэнергіі ў мінулым месяцы склаў 646,7 млрд кВт-г.

У прыватнасці, спажыванне электраэнергіі ў першасным і другасным сектарах эканомікі ў лістападзе павялічылася, адпаведна, на 12,9 % і 9,9 % у гадавым вылічэнні, а ў трацічным сектары дадзены паказчык вырас на 8,1 % у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года .

Акрамя таго, бытавое спажыванне электраэнергіі ў гарадскіх і сельскіх раёнах краіны ў мінулым месяцы вырасла на 7,3 % у гадавым вымярэнні, адзначылі ва ўпраўленні.

За першыя 11 месяцаў бягучага года спажыванне электраэнергіі ва ўсім Кітаі павялічылася на 2,5 % у гадавым вылічэнні да 6,68 трлн кВт-г.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ