Новыя ўстаноўкі эканамічнага развіцця Кітая стымулююць аднаўленне сусветнай эканомікі

2020-12-21 11:42:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 16 па 18 снежня 2020 года ў Пекіне прайшла штогадовая Цэнтральная нарада па эканамічнай рабоце, падчас якой яе ўдзельнікі падвялі вынікі эканамічнай працы ў краіне за 2020 год, прааналізавалі бягучую эканамічную сітуацыю і далі ўстаноўкі па эканамічнай рабоце на 2021 год. Выразныя ўстаноўкі напрамкі эканамічнай працы ў наступным годзе прадэманстравалі стабільныя перспектывы развіцця кітайскай эканомікі, што абумовіць спрыяльныя магчымасці для аднаўлення сусветнай эканомікі.

Гэта нарада прыцягвае павышаную ўвагу: з аднаго боку, 2021 год - першы ў рэалізацыі 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця, які згуляе ключавую ролю ў працэсе мадэрнізацыі Кітая. З іншага боку, з-за пандэміі каронавіруса глабальная эканоміка перажывае надзвычай цяжкі перыяд, пры гэтым Кітай стаў адзінай краінай з ліку вядучых сусветных эканомік, у якой назіраецца станоўчы эканамічны рост. Дзякуючы гэтаму Кітай заваяваў давер і аўтарытэт у многіх міжнародных структурах і арганізацыях, дзе спадзяюцца, што краіна працягне адыгрываць ролю магутнага драйвера росту ўсёй сусветнай эканомікі.

Падчас цяперашняй Цэнтральнай нарады па эканамічнай рабоце была падкрэслена важнасць цвярозага падыходу; варта усведамляць бягучую эканамічную сітуацыю і тое, што эпідэмічная сітуацыя ў краіне можа змяніцца да горшага, у вонкавым свеце склаўся цэлы комплекс нявызначанасцяў, таму аснова для аднаўлення кітайскай эканомікі застаецца нетрывалай. У наступным годзе ў сусветнай эканоміцы працягнецца цяжкі перыяд, які ўскладніцца пандэміяй.

Якой будзе макраэканамічная палітыка ў наступным годзе? На гэтай нарадзе быў вылучаны курс «захавання паслядоўнасці, стабільнасці і ўстойлівасці» эканамічнага развіцця, «увядзенне больш дакладных і эфектыўных мер для рэалізацыі палітычнага курсу без рэзкіх перакосаў».

Разам з тым, на нарадзе было агучана патрабаванне прыступіць да больш выразных, эфектыўных і гнуткіх мераў у рэалізацыі актыўнай фінансавай палітыкі і ўмеранай манетарнай палітыкі.

Варта адзначыць, што падчас розных міжнародных форумаў Кітай неаднаразова падкрэсліваў, што стварэнне новай абстаноўкі ў развіцці не спалучана з замкнёнасцю на ўласную эканоміку, Кітай фарміруе адкрытую сістэму двайной цыркуляцыі, узаемна стымулюе ўнутраны і знешні рынкі. На нарадзе ўдзельнікі зноў падкрэслілі гэты аспект, азначыўшы восем задач эканамічнай працы на наступны год. У такіх фармулёўках, як "актыўнае пашырэнне ўнутранага попыту", "усебаковае прасоўванне рэформаў і адкрытасці" і іншых заключаюцца спрыяльныя магчымасці для краіны і ўсяго свету.

У той жа час на нарадзе былі падкрэслены прынцыпы "умацавання міжнароднай каардынацыі ў макрапалітыцы", "стварэння рынкавага, прававога дзелавога асяроддзя міжнароднага ўзроўню", "актыўная пазіцыя па ўдзелу ў Пагадненнi аб усёабдымным трансціхаакіянскім партнёрстве". Гэтыя тэзісы кажуць пра тое, што адкрытасць Кітая працягвае расці і паглыбляцца на інстытуцыянальным узроўні, які тычыцца распрацоўкі правілаў, рэгулявання, кіравання, стандартаў і інш.

Акрамя таго, удзельнікі нарады падкрэслілі неабходнасць працягваць кіравацца шматбаковым падыходам, актыўна ўдзельнічаць ва ўдасканаленні і рэфармаванні сістэмы глабальнага кіравання. Усе гэтыя аспекты маюць вялікае значэнне падчас абвастрэння антыглабалісцкіх тэндэнцый.

У адпаведнасці з планам, рэалізацыя установак "14-й пяцігодкі" стане асновай для ўсебаковага пераходу да дасягнення сацыялістычнай мадэрнізацыі. Рэформы і інавацыі стануць асноўнай рухаючай сілай развіцця краіны, а задавальненне растучых патрэбаў насельніцтва і высакаякасны рост стануць асноўнымі пастулатамі будучага развіцця. Такім чынам, дакладныя мэты эканамічнага развіцця, устойлівы курс і здаровая эканоміка ў сукупнасці стануць залогам унутранага развіцця, а таксама адкрыюць перспектывы для аднаўлення сусветнай эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ