Новыя хуткасныя цягнікі мадэлі "Фусін" будуць уведзены ў эксплуатацыю ў Кітаі

2020-12-21 16:08:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Высакахуткасныя пасажырскія цягнікі мадэлі "Фусін", якія могуць развіваць хуткасць руху да 250 км у гадзіну, неўзабаве будуць уведзены ў эксплуатацыю на некалькіх чыгуначных лініях, паведаміла кампанія China State Railway Group.

Хуткасныя чыгуначныя саставы CR300 у якасці новага дапаўнення да сямейства хуткасных цягнікоў "Фусін", хуткасць руху якіх цяпер ахоплівае дыяпазон ад 160 км да 350 км, будуць уведзены ў эксплуатацыю на чыгунках, што злучаюць Ханчжоу і Шэньчжэнь, Ляньюньган і Чжэньцзян, Гуян і Гуанчжоу.

Гэта азначае сабой важны крок у развіцці сферы чыгунак Кітая і паказвае, што Кітай будзе працягваць лідзіраваць у свеце ў галіне высакахуткасных чыгуначных тэхналогій, адзначылі ў кампаніі.

На дадзены момант хуткасныя экспрэсы мадэлі "Фусін" у бяспечным рэжыме праехалі 836 млн км, перавезена ў агульнай складанасці 827 млн пасажыраў. Чакаецца, што ў наступным годзе падобныя экспрэсы будуць выкарыстоўвацца ва ўсіх адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню ў мацерыковай частцы Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ