Аднаўленне кітайскай эканомікі надае свету ўпэўненасці

2020-12-21 16:11:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нядаўняя Цэнтральная нарада па эканамічнай рабоце Кітая падала важны сігнал: ў 2021 годзе краіна захавае стабільную макраэканамічную палітыку.

У наступным годзе будзе нададзена ўвага не толькі кароткачасовым эканамічным ваганням і антыцыклічнаму рэгуляванню эканомікі, але і доўгатэрміновым перспектывам, тым самым плануецца рэалізаваць доўгачасовы баланс стабільнага росту і прадухілення разнастайных рызык.

Нягледзячы на тое, што кітайская эканоміка ідзе па шляху аднаўлення, дзейнасць прадпрыемстваў у некаторых галінах яшчэ не ўвайшла ў нармальнае рэчышча, да таго ж эканамічная сітуацыя ў будучым годзе па-ранейшаму абяцае быць складанай, разам з тым неабходна нівеліраваць негатыўныя наступствы пандэміі. Пры такіх абставінах асабліва важна падтрымліваць паслядоўнасць і стабільнасць макраэканамічнай палітыкі.

Паводле нядаўна апублікаваных афіцыйных даных, у лістападзе ўзраслі эканамічныя паказчыкі ў многіх галінах, такіх, як прамысловасць, рознічныя продажы, інвестыцыі. Гэта своеасаблівы «падарунак сусветнай эканоміцы ад Кітая», - адзначаецца на адным з нямецкіх фінансавых сайтаў. Людзі чакаюць, што працяглы рост кітайскай эканомікі разам са стартам вакцынацыі супраць COVID-19 у многіх краінах дапамогуць паляпшэнню глабальнай сістэмы гаспадарання ў 2021 годзе.

Як адзначыў галоўны каментатар брытанскай газеты «Файнэншел таймс» Марцін Волф у інтэрв'ю на днях, «Кітай застаецца адной з самых канкурэнтаздольных краін». Ён лічыць, што, нягледзячы на тое, што многія краіны імкнуцца да дыверсіфікацыі прамысловых ланцужкоў, але шэрагу краін, такіх як Японія і РК, цяжка знайсці замену Кітаю ў гэтым накірунку, вось чаму Кітай пастаянна займае першае месца ў іх знешнегандлёвых адносінах.

Кітайскі рынак, які мае вялізны патэнцыял і імкнецца да больш высокага ўзроўню адкрытасці, апраўдвае чаканні. На фоне спаду сусветных трансгранічных інвестыцый у гэтым годзе ў Кітаі назіраецца прыток нета-інвестыцый. За 11 месяцаў, акрамя банкаўскага сектара, каштоўных папер і страхавання ў Кітай паступілі замежныя інвестыцыі на агульную суму 899, 38 млрд юаняў, што на 6,8% больш у параўнанні з аналагічным перыядаў мінулага года. Гэта даказвае тое, што ў панурай атмасферы сусветнай пандэміі Кітай апынуўся аптымальным месцам для капіталаўкладанняў.

Варта адзначыць, што на цэнтральнай нарадзе па эканамічнай працы ў Кітаі яшчэ раз падкрэслівалася, што краіна будзе ўсебакова прасоўваць палітыку рэформаў і адкрытасці, «спросціць доступ на рынак, пасадзейнічае сумленнай канкурэнцыі, абароніць інтэлектуальную ўласнасць, створыць для прадпрымальніцкай дзейнасці ўмовы маркетызацыі, легалізацыі і інтэрнацыяналізацыі». Кітайскі рынак з больш высокім узроўнем адкрытасці дае кампаніям усяго свету больш шанцаў.

Як развіццё Кітая не абыдзецца без астатняга свету, так і аднаўленне сусветнай эканомікі таксама не зможа ажыццявіцца без дапамогі Кітая. Прайшоўшы праз усе цяжкасці, якія прынёс 2020 год, кітайскі народ і народы іншых краін жадаюць перамагчы пандэмію, аднавіць эканоміку і вярнуцца да нармальнага жыцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ