Ні адна краіна, якая ўдзельнічае ў ініцыятыве «Адзін пояс і адзін шлях», не згодна з вызначэннем пра «пазыковую пастку»

2020-12-22 11:34:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ні адна краіна, якая ўдзельнічае ў ініцыятыве «Адзін пояс і адзін шлях», не згодна з вызначэннем аб так званай «пазыковай пастцы», - адзначыў 21 снежня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, у агульнай складанасці больш за 100 краін і некалькі дзесяткаў міжнародных арганізацый падпісалі дамовы аб супрацоўніцтве з Кітаем у рэалізацыі інтэграцыйнай ініцыятывы. У сітуацыі пандэміі міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» адыгрывае важную ролю ў супрацьстаянні эпідэміі, стабілізацыі эканомікі і забеспячэння народнага дабрабыту.

«Мы ўпэўненыя, што ўзаемадзеянне ў рамках гэтай ініцыятывы спрыяе будаўніцтву інфраструктуры і індустрыялізацыі краін-удзельніц, каб у корані вырашыць даўгавую праблему», - дадаў кітайскі дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ