Кітайскія вакцыны супраць COVID-19 бяспечныя і эфектыўныя - эксперт

2020-12-22 11:36:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Клінічныя выпрабаванні і прышчэпкі, зробленыя экстрана, паказалі, што кітайскія вакцыны ад COVID-19 бяспечныя і эфектыўныя, заявіў 21 снежня афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Чжэн Чжунвэй.

Чжэн Чжунвэй, які з'яўляецца таксама кіраўніком нацыянальнай рабочай групы па распрацоўцы вакцыны, адзначыў, што ў Кітаі ўжо былі зроблены каля 1 млн экстраных прышчэпак, якія ставяцца з інфармаванай добраахвотнай згоды ў адпаведнасці з рэлевантнымі законамі і пастановамі.

Былі зарэгістраваныя некаторыя нязначныя пабочныя рэакцыі, сур'ёзныя непажаданыя з'явы адсутнічалі, паведаміў Чжэн Чжунвэй.

Больш за 60 тысяч людзей, што прышчапіліся кітайскай вакцынай, адправіліся за мяжу ў раёны павышанай рызыкі, аднак ніякія сур'ёзныя выпадкі заражэння зафіксаваныя не былі, дадаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ