Кітай палепшыць паслугі па доглядзе за дзецьмі ў бліжэйшыя 5 гадоў

2020-12-22 11:42:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі налічваецца больш за 47 млн дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, і Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў КНР будзе імкнуцца палепшыць паслугі па доглядзе за дзецьмі ў бліжэйшыя пяць гадоў, заявіў у нядзелю афіцыйны прадстаўнік гэтага ведамства Оў Сяалі.

Выхаванне дзяцей ставіць сем'і ў цяжкае фінансавае становішча і ўплывае на кар'еру бацькоў, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі грамадства, заявіў Оў Сяалі на форуме, арганізаваным Кітайскім таварыствам планавага дзетанараджэння.

Каб вырашыць гэтую праблему, Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР працуе з іншымі ведамствамі над удасканаленнем палітычных установак, нарматыўных актаў, правілаў і стандартаў у галіне прадастаўлення паслуг па доглядзе за дзецьмі, сказаў Юй Сюэцзюнь, намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР.

Ён таксама паабяцаў узмацніць палітычную падтрымку, каб паслугі па доглядзе за дзецьмі сталі больш даступнымі для грамадства.

Кітай скароціць выдаткі, звязаныя з нараджэннем дзяцей, іх выхаваннем і адукацыяй у бліжэйшыя пяць гадоў, і будзе спрыяць збалансаванаму развіццю свайго насельніцтва ў доўгатэрміновай перспектыве, у адпаведнасці з Рэкамендацыямі ЦК КПК адносна распрацоўкі 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця / 2021-2025 гг. /.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ