У Кітаі апублікаваная Белая кніга аб энергетыцы

2020-12-22 11:43:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай апублікаваў у панядзелак Белую кнігу пра развіццё энергетыкі краіны.

Выданне, названае "Развіццё энергетыкі Кітая ў новую эпоху", было апублікавана Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.

Кніга распавядае пра поспехі, дасягнутыя Кітаем у галіне развіцця энергетыкі, а таксама знаёміць з асноўнымі палітычнымі ўстаноўкамі і мерамі па рэформе энергетычнай сістэмы краіны.

Зараз Кітай з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам і спажыўцом энерганосьбітаў, а таксама лідзіруе ў свеце па тэмпах росту эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, гаворыцца ў дакуменце.

У Белай кнізе гаворыцца, што Кітай усебакова прасоўвае трансфармацыю спосабаў спажывання энерганосьбітаў, фарміруе чыстую і дыверсіфікаваную сістэму энергазабеспячэння, ажыццяўляе стратэгію развіцця праз інавацыі, пастаянна паглыбляе рэформу энергетычнай сістэмы і бесперапынна пашырае міжнароднае супрацоўніцтва ў энергетычнай галіне.

Асноўны тэкст Белай кнігі быў падзелены на сем раздзелаў: высакаякаснае развіццё энергетыкі ў новую эпоху, гістарычныя дасягненні ў галіне яе развіцця, усебаковае прасоўванне трансфармацыі спосабаў энергаспажывання, пабудова чыстай і дыверсіфікаванай сістэмы энергазабеспячэння, узмацненне ролі навукова-тэхнічных інавацый як галоўнай рухаючай сілы, усебаковае паглыбленне рэформы энергетычнай сістэмы, умацаванне міжнароднага энергетычнага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ