Кітайскае навукова-даследчае судна "Таньсо-2" вярнулася з акіянскай экспедыцыі

2020-12-22 11:48:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскае навукова-даследчае судна "Таньсо-2" завяршыла акіянскую экспедыцыю і вярнулася ў порт горада Санья (правінцыя Хайнань, Паўднёвы Кітай).

Як паведамілі ў Інстытуце глыбакаводных даследаванняў і інжынерыі Акадэміі навук Кітая, судна з пілатуемым батыскафам "Шэньхай Юншы" ("Воін глыбокіх мораў") на борце, здольным апускацца на глыбіню да 4500 м, прышвартавалася і стала на якар.

У якасці другой плывучай базы новага кітайскага батыскафа "Фэньдоўчжэ" / "Змагар" / "Таньсо-2" разам з іншай плывучай базай "Таньсо-1" ажыццявілі некалькі глыбакаводных апусканняў у Бездань Чэленджара Марыянскай западзіны - самага глыбокага падводнага жолаба ў свеце, размешчанага ў заходняй частцы Ціхага акіяна.

10 лістапада «Фэньдоўчжэ" устанавіў нацыянальны рэкорд, апусціўшыся ў Марыянскую западзіну на глыбіню 10 909 м. --0--

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ