Кітай запусціў на арбіту новую ракету-носьбіт «Чанчжэн-8» з пяццю спадарожнікамі

2020-12-22 16:23:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Найноўшая сярэдняя кітайская ракета-носьбіт «Чанчжэн-8» паспяхова здзейсніла свой першы ў гісторыі старт, запусціўшы на арбіту пяць спадарожнікаў.

Ракета стартавала з касмадрома «Вэньчан», размешчанага ў правінцыі Хайнань на поўдні Кітая ў 12:37 па пекінскім часе. Вышыня ракеты - 50,3 метра, а яе пад'ёмная маса - 356 тон.

Ракета здольная выводзіць на сонечна-сінхронную арбіту вышынёй 700 км да 4,5 тон карыснага грузу. Найноўшыя ракеты закліканы папоўніць прабел у кітайскіх магутнасцях вывядзення на сонечна-сінхронную арбіту грузаў ад 3 да 4,5 тон.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ