Яшчэ адзін кітайскі горад далучыўся да праекта грузавых чыгуначных зносін Кітай-Еўропа

2020-12-23 11:29:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

22 снежня грузавы цягнік пакінуў гарадскую акругу Шанцю (правінцыя Хэнань, Цэнтральны Кітай), каб далучыцца да службы грузавых чыгуначных зносін Кітай-Еўропа ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі -- горадзе Чжэнчжоу. Такім чынам, у правінцыі Хэнань грузавы цягнік у Еўропу быў упершыню запушчаны за межамі Чжэнчжоу.

Цягнік перавозіць электронныя прадукты, кампаненты электрамеханічнага абсталявання, а таксама прадметы першай неабходнасці, вырабленыя ў правінцыях Хэнань, Шаньдун, Цзянсу і Аньхой у Цэнтральным і Усходнім Кітаі.

Ён спачатку прыбудзе ў Чжэнчжоу для злучэння з грузавым цягніком Чжэнчжоу-Еўропа, затым рушыць у пункт прызначэння - сталіцу Узбекістана Ташкент.

Паводле даных кампаніі Zhengzhou International Hub Development and Construction, кіруючай грузавымі цягнікамі з Чжэнчжоу ў Еўропу, яшчэ больш гарадоў правінцыі Хэнань далучацца да праекта грузавых чыгуначных зносін Кітай-Еўропа для паляпшэння якасці паслуг у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях".

Па стане на лістапад грузавымі цягнікамі Кітай-Еўропа, якія курсіруюць паміж Чжэнчжоу і еўрапейскімі гарадамі, было здзейснена больш за 3700 рэйсаў, дастаўлена больш за 2 млн тон грузаў коштам 15,6 млрд долараў ЗША.

Гарадская акруга Шанцю, размешчаная ва ўсходняй частцы правінцыі Хэнань, з'яўляецца адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў і сучасных лагістычных цэнтраў Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ