Аб'ём здабычы прыроднага газу ў Кітаі ўжо чацвёрты год запар расце больш чым на 10 млрд кубаметраў у год

2020-12-23 11:33:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём здабычы прыроднага газу ў Кітаі ўжо чацвёрты год запар расце больш, чым на 10 млрд кубаметраў у год і сёлета, як чакаецца, перавысіць 186 мільярдаў кубаметраў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР Чжан Цзяньхуа.

Выступаючы на Усекітайскай працоўнай нарадзе па пытаннях энергетыкі, Чжан Цзяньхуа падкрэсліў, што аб'ём здабычы сырой нафты ў Кітаі ўжо два гады запар зноў стабільна расце і сёлета, як чакаецца, складзе 194 млн тон. Атрымалася дамагчыся гістарычнага прагрэсу ў здабычы на нафтавым радовішчы Чанцін, на радовішчы ў Бахайскім заліве, а таксама на радовішчы Тарым, а пашырэнне і развіццё здабычы нафтагазавых рэсурсаў з нетрадыцыйных крыніцаў стала новай кропкай росту.

Акрамя таго, Чжан Цзяньхуа таксама заявіў, што доля экалагічна чыстай энергетыкі ў прыросце энергаспажывання ў Кітаі вырасла да больш чым 65 %; доля невыкапнёвых крыніц энергіі ў агульным аб'ёме спажывання энергарэсурсаў дасягнула 15,8 %; гадавы тэмп росту спажывання прыроднага газу перавысіў 10 %, а доля электраэнергетыкі ў канчатковым спажыванні энергіі вырасла да прыкладна 27 працэнтаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ