У кітайскім горадзе Далянь праводзяць агульнагарадское тэставанне на COVID-19

2020-12-23 11:34:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У партовым горадзе Далянь / правінцыя Ляанін, Паўночна-Усходні Кітай / пачалі праводзіць тэставанне на нуклеінавыя кіслоты для ўсіх жыхароў у сувязі з новымі выпадкамі захворвання COVID-19. Пра гэта паведамілі гарадскія ўлады.

Тэставанне пачалі праводзіць апоўдні ў аўторак. Як мяркуецца, яно будзе доўжыцца тры дні.

Грамадзян забавязалі не пакідаць горад без неабходнасці.

Тым, каму сапраўды неабходна пакінуць горад, патрабуецца падаць адмоўны вынік тэсту на нуклеінавыя кіслоты, зроблены на працягу сямі дзён.

З 15 па 21 снежня ў горадзе было пацверджана пяць выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19.

Таксама было зарэгістравана 12 бессімптомных носьбітаў, усе яны заразіліся лакальна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ