МЗС КНР заклікала ЗША спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы

2020-12-23 11:39:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі бок выступае катэгарычна супраць прыняцця Кангрэсам ЗША законапраектаў з негатыўным зместам, заклікаючы ЗША спыніць умешвацца ва ўнутраныя справы Кітая пад падставай адпаведных пытанняў. Пра гэта 22 снежня заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі.

Сенат Кангрэсу ЗША і Палата прадстаўнікоў на днях ўхвалілі праект бюджэту на 2021 фінансавы год, праект закона па барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй і шэраг іншых негатыўных законапраектаў і палажэнняў, якія тычацца Тыбету, Тайваня і Сянгана.

«Пытанні, звязаныя з Тыбетам, Тайванем і Сянганам, адбіваюцца на суверэнітэце і тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая, з'яўляючыся ўнутранымі справамі КНР. Мы не дапусцім умяшання з боку любых знешніх сіл. Рашучасць кітайскага ўрада абараняць дзяржаўны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця краіны застаецца непахіснай», - заявіў дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ