Кітай мае намер да 2035 года пабудаваць мадэрнізаваную комплексную транспартную сістэму - Белая кніга

2020-12-23 15:04:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да 2035 года ў Кітаі будзе створана мадэрнізаваная комплексная транспартная сістэма, якая дазволіць істотна павысіць узровень задаволенасці насельніцтва і патэнцыял па мадэрнізацыі дзяржавы, гаворыцца ў Белай кнізе, апублікаванай у аўторак.

Згодна з афіцыйным дакументам пад назвай "Устойлівае развіццё транспарту ў Кітаі", апублікаваным Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, дадзеная сістэма будзе бяспечнай, зручнай, эфектыўнай, экалагічна чыстай і эканамічнай. Яна будзе характарызавацца абсталяваннем, тэхналогіямі, кіраваннем і паслугамі сусветнага класа.

Гэтая сістэма выведзе скаардынаванае развіццё транспарту ў гарадскіх і сельскіх раёнах на новы ўзровень, гаворыцца ў Белай кнізе.

Згодна з дакументам, каб дасягнуць названай мэты, Кітай прыхільнік канцэпцыі развіцця, пры якой цэнтральная ўвага надаецца народу, і разглядае ажыццяўленне структурнай рэформы ў сферы прапановы як сваю асноўную задачу.

Краіна зрушыць акцэнт з хуткасці і маштабу развіцця транспарту на яго якасць і эфектыўнасць, надасць больш увагі інтэграванаму развіццю розных відаў транспарту і будзе ў большай ступені абапірацца на стымуляванне развіцця за кошт інавацый, гаворыцца ў дакуменце.

Да 2035 года амаль сфарміруецца Усекітайскае транспартнае кола "1-2-3" і глабальнае лагістычнае кола "1-2-3", якія забяспечаць зручныя камбінаваныя пасажыраперавозкі, а таксама эканамічныя і эфектыўныя мультымадальныя грузаперавозкі, гаворыцца ў Белай кнізе.

Згодна з афіцыйным дакументам, пад Усекітайскім транспартным колам "1-2-3" маецца на ўвазе здзяйсненне падарожжа ўнутры асобнага горада, у межах той ці іншай гарадской агламерацыі і паміж любымі двума з асноўных гарадоў краіны за адну, дзве і тры гадзіны адпаведна.

А глабальнае лагістычнае кола "1-2-3" значыць, што час дастаўкі ў пункты прызначэння ўнутры Кітая, у суседнія краіны і асноўныя гарады свету складзе не больш за адзін, два і тры дні адпаведна.

Акрамя таго, да 2035 года Кітай даможацца прыкметнага прагрэсу ў развіцці інтэлектуальнага, бяспечнага, экалагічна чыстага транспарту сумеснага карыстання, а таксама ў памяншэнні транспартных затораў у гарадах і стварэнні сістэмы абслугоўвання безбар'ерных паездак, гаворыцца ў дакуменце.

У краіне таксама будзе створана сістэма навукова-тэхнічных інавацый у галіне транспарту, распрацавана перадавое і бяспечнае ключавое абсталяванне, падрыхтаваны высокакваліфікаваныя кадры і ўтворана жыватворнае рынкавае асяроддзе, адзначаецца ў Белай кнізе.

Згодна з дакументам, да 2035 года мадэрнізацыя кіравання транспартам у краіне будзе ў асноўным рэалізавана, а міжнародная канкурэнтаздольнасць і ўплыў краіны ў транспартным сектары будуць значна павышаны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ